У Шэньчжэне адкрылася выстава электроннай прамысловасці
  2019-04-10 16:06:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская выстава электроннай прамысловасці адкрылася ў горадзе Шэньчжэнь. У выставе бырэ ўдзел больш за 1600 замежных і айчынных экспанентаў, чакаецца больш за 100 галіновых семінараў і прэзентацыя звыш 3000 новых прадуктаў і тэхналогій.

Падзея прысвечана дасягненням у галіне інавацый і інфармацыйных тэхналогій, апошнім тэндэнцыям інтэлектуальнага развіцця. Як адзначыў Ван Чжыцзюнь, намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у цяперашні час асабліва інтэнсіўна развіваюцца тэхналагічныя інавацыі Кітая ў галіне інтэгральных мікрасхем, новых дысплеяў, 5G, штучнага інтэлекту і інш., ідзе развіццё ўльтрагукавога відэа высокай выразнасці, віртуальнай рэальнасці і аўтамабіляў з сеткавымі магчымасцямі. Інтэграцыя інфармацыйных тэхналогій і рэальнай эканомікі становіцца ўсё больш глыбокай.

Паводле статыстыкі Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі, электронная інфармацыйная індустрыя Кітая дасягнула ўстойлівага і хуткага развіцця ў 2018 годзе. Дадатковы кошт вытворчасці электроннай інфармацыі вышэй за вызначаны памер павялічыўся на 13,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040