На 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС бакі прынялі сумесную заяву
  2019-04-10 16:28:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 красавіка ў Брусэлі прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск і старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер старшынствавалі на 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС. Па выніках сустрэчы бакі прынялі сумесную заяву.

Лі Кэцян адзначыў, што кітайскі бок нязменна і рашуча падтрымлівае працэс еўрапейскай інтэграцыі, згуртаванасць і сілу ЕС, больш значную ролю Еўропы ў міжнародных справах. Кітай мае намер умацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва з Еўропай у міжнародных справах, сумесна адстойваць свабодны гандаль, узмацняць глабальны і стратэгічны характар кітайска-еўрапейскіх адносін, каб унесці агульны ўклад у мір, стабільнасць і росквіт ва ўсім свеце. «КНР і ЕС -- дзве значныя сілы на сусветнай арэне, два буйныя сусветныя рынкі і важныя партнёры ў супрацоўніцтве. Абодва бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні да паглыблення супрацоўніцтва, каб напоўніць новым зместам адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і ЕС, садзейнічаць бесперапыннаму павышэнню ўзроўню, пашырэнню сферы і ахопу двухбаковых адносінаў».

Лі Кэцян адзначыў, што бакі чарговы раз заявілі пра павагу да міжнароднага права і базавых нормаў рэгулявання міжнародных адносін, ядром якіх з'яўляецца ААН. Яны выказалі прыхільнасць Статуту ААН, міжнароднаму праву і тром прынцыпам ААН: імкненню да міру, бяспецы і ўмацаванню правоў чалавека. Кітай і ЕС рашуча падтрымліваюць заснаваную на прынцыпах мультылатэралізму міжнародную гандлёвую сістэму, цэнтрам якой з'яўляецца Сусветная гандлёвая арганізацыя, бакі выступаюць супраць пратэкцыянізму, а таксама заяўляюць аб захаванні нормаў СГА.

Паводле Лі Кэцяна, Кітай і ЕС маюць намер заключыць усуабдымнае двухбаковае інвестыцыйнае пагадненне ў 2020 годзе. «Кітай і ЕС абавязваюцца на працягу бягучага года дамагчыся рашучага прагрэсу, у прыватнасці, што датычыцца абавязацельстваў па эканамічнай лібералізацыі, для наступнага заключэння ў 2020 годзе ўсеабдымнага інвестыцыйнага пагаднення паміж Кітаем і ЕС». Гэтыя памкненні знойдуць адлюстраванне ў значным пашырэнні доступу да рынкаў, ліквідацыі дыскрымінацыйных патрабаванняў і мер, якія закранаюць замежных інвестараў, а таксама спрыяюць стварэнню збалансаванай сістэмы абароны інвестыцый і ўключэнні палажэнняў аб інвестыцыях і ўстойлівым развіцці, адзначыў Лі Кэцян.

Гаворачы аб 8-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Харватыі, Лі Кэцян адзначыў, што супрацоўніцтва ў фармаце «16 плюс 1» дынамічна развіваецца, а ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, фінансавай, інфраструктурнай, сельскагаспадарчай і гуманітарнай галінах дае прыкметныя вынікі. «Фармат "16 плюс 1" ужо ператварыўся ў дынамічны трансрэгіянальны механізм супрацоўніцтва, у якім закладзены новыя асновы для ўзаемадзеяння Кітая з еўрапейскімі дзяржавамі, а таксама садзейнічаў еўрапейскай інтэграцыі».

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, у сваю чаргу, заявіў, што ва ўмовах супрацьстаяння агульным выклікам партнёрства з Кітаем з'яўляецца надзвычай важным. Неабходна прыкладаць сумесныя намаганні для дасягнення больш бяспечнага і квітнеючага свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040