Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаравіч
  2019-04-11 09:35:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаравіч. Ён у першую чаргу перадаў кіраўніку дзяржавы прывітанні ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Лі Кэцян адзначыў, што Кітай і Харватыя нязменна адстойваюць узаемапавагу, раўнапраўе, узаемную выгаду і агульны выйгрыш; падтрымліваецца здаровае і стабільнае развіццё двухбаковых адносін. Кітай шануе той факт, што К.Грабар-Кітаравіч надае павышаную ўвагу адносінам з КНР. Супрацоўніцтва паміж Кітаем і Харватыяй з'яўляецца раўнапраўным, адкрытым і інклюзіўным. Двухбаковыя адносіны маюць вялікі патэнцыял.

У сваю чаргу, К.Грабар-Кітаравіч паказала, што традыцыйнае сяброўства паміж Харватыяй і Кітаем мае трывалыя асновы, у двухбаковых адносінах няма супярэчнасцей па інтарэсах. Існуюць шырокія перспектывы для супрацоўніцтва па такіх напрамках, як эканоміка, гандаль, інвестыцыі і культура. Харватыя вітае інвестыцыі кітайскіх кампаній і ні ў якім разе не будзе дыскрымінаваць прадпрыемствы якіх-небудзь краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040