Падведзены вынікі фотаконкурсу «У аб'ектыве Пояс і Шлях»
  2019-04-11 15:28:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 красавіка былі апублікаваны вынікі фотаконкурсу «У аб'ектыве Пояс і Шлях», арганізаванага Медыякарпарацыяй Кітая. Дзесяць работ фотааматараў з Беларусі, Лаоса, М'янмы, Турцыі і Кітая атрымалі галоўны прыз. Іх аўтары прыедуць у Кітай на цырымонію ўзнагароджання і для ўдзелу ў фотасесіях у Кітаі. Аўтары яшчэ 100 работ прадстаўнікоў 13 краін будуць узнагароджаны каштоўнымі памятнымі падарункамі.

Конкурс стартаваў 28 лютага, праз месяц прыём работ быў скончаны. За гэты час Медыякарпарацыя атрымала 11,5 тыс. фотаработ з 47 краін і рэгіёнаў уздоўж «Пояса і шляху». У інтэрнэт-галасаванні ўдзельнічалі 750 тыс. чалавек, якія аддалі 1,92 млн галасоў. Прыз глядацкіх сімпатый і 250 тыс. галасоў атрымаў фотаздымак «Марскі шаўковы шлях». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040