Намеснік старшыні ПК УСНП Аркен Імірбакі прыняў удзел у 5-м Міжнародным арктычным форуме
  2019-04-11 17:01:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні ПК УСНП Аркен Імірбакі 9 і 10 красавіка на чале кітайскай дэлегацыі прыняў удзел у 5-м Міжнародным арктычным форуме ў Санкт-Пецярбургу. Ён удзельнічаў у пленарным пасяджэнні і выступіў на сесіі «Арктыка: арэна супрацьстаяння або супрацоўніцтва», дзе выклаў пазіцыю кітайскага боку па пытаннях Арктыкі. Падчас форуму Аркен Імірбакі сустрэўся з віцэ-прэм'ерам і паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Юрыем Трутневым.

Ініцыяваны прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у 2010 годзе Міжнародны арктычны форум «Арктыка - тэрыторыя дыялогу» з'яўляецца важнай шматбаковай платформай для вывучэння арктычных праблем і перспектыў развіцця, якая была праведзена на працягу пяці сесій да цяперашняга часу. У Форуме ўзялі ўдзел Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і лідары арктычных краін, такіх як Фінляндыя, Ісландыя, Швецыя і Нарвегія, і больш за 3000 прадстаўнікоў палітычных, дзелавых і навуковых колаў з больш чым 10 краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040