Кітай застаецца магутным рухавіку сусветнай эканомікі
  2019-04-12 09:57:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індэкс спажывецкіх цэн у Кітаі ў сакавіку бягучага года ўпаў на 0,4% у параўнанні з папярэднім месяцам, аднак вырас на 2,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР ад 11 красавіка. Індэкс цэн вытворцаў вырас у параўнанні з папярэднім месяцам на 0,1%, і на 0,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У дакладзе «Аб перспектывах сусветнай эканомікі» МВФ павысіў прагноз эканамічнага росту Кітая на 2019 г. да 6,3%. Адзначаецца, што Кітай стаў адзінай краінай сярод найбуйнейшых эканамічных суб'ектаў свету, чаканы рост эканомікі якой быў павышаны. На думку дырэктара-распарадчыка МВФ Крысцін Лагард, сусветная эканоміка знаходзіцца ў адчувальным моманце. У дакладзе МВФ адзначаецца, што з улікам гандлёвай напружанасці, грашова-крэдытнай палітыкі, верагоднага выхаду Брытаніі з ЕС і рэгіянальных узрушэнняў прагноз сусветнага эканамічнага росту на бягучы год будзе зніжаны з 3,5% да 3,3%. Арганізацыя прагназуе, што 70% сусветных эканамічных суб'ектаў сёлета сутыкнуцца з запаволеннем эканомікі.

У гэтым кантэксце гаспадарка Кітая паказвае актыўную тэндэнцыю. У сакавіку індэкс менеджараў па закупках у краіне вярнуўся да 50-працэнтнага буму, падняўшыся да 50,5%, што на 1,3 працэнтных пункта вышэй, чым у папярэднім месяцы. Стабільны індэкс спажывецкіх цэн і індэкс цэн вытворцаў сведчыць пра тое, што пазітыўныя фактары стабільнага развіцця кітайскай эканомікі становяцца больш відавочнымі, актыўны ўнутраны попыт ужо стаў важнай рухаючай сілай ўстойлівага эканамічнага ўздыму краіны.

Пачынаючы з мінулага года Кітай распачаў шэраг новых мер па паглыбленні рэформаў і пашырэнні адкрытасці. Ад значнага скарачэння падаткаў і збораў у мэтах паслаблення цяжару на прадпрыемствы і рынак да далейшага скарачэння негатыўнага спісу доступу да рынкаў у мэтах пастаяннай аптымізацыі бізнес-асяроддзя, ад узмацнення абароны інтэлектуальнай уласнасці да прыняцця Закона аб замежных інвестыцыях -- усе меры, якія Кітай абяцаў рэалізаваць для далейшага паглыблення рэформаў і пашырэння адкрытасці, былі ажыццёўлены, што значна павысіла давер айчынных і замежных кампаній і дало моцны штуршок устойліваму росту эканомікі краіны.

Паводле апошняга прагнозу МВФ, тэмпы эканамічнага росту Кітая ў бягучым годзе складуць 6,3%. Гэта лічба знаходзіцца ў межах чаканага росту ў памеры 6-6,5%, вызначанага ўрадам краіны. У мінулым годзе аб'ём эканомікі Кітая перавысіў 90 трыльёнаў юаняў, КНР захавала свае пазіцыі другой па велічыні эканомікі ў свеце. Пры такім маштабе павелічэнне кожнага працэнта ўжо пазначае вялікі аб'ём па колькасці. З іншага боку, рост у 6,3% -- яшчэ і самы высокі прагноз МВФ у дачыненні да пяці найбуйнейшых эканомік свету. Усё гэта сведчыць аб тым, што Кітай, які пастаянна імкнецца да высокай якасці развіцця, будзе працягваць лідзіраваць сярод пяці найбуйнейшых эканомік свету і заставацца магутным рухавіком росту сусветнай эканомікі ў цэлым.

Як паказана ў апошняй справаздачы МВФ аб перспектывах развіцця сусветнай эканомікі, усе краіны павінны выкарыстоўваць сінхранізаваную палітыку стымулявання, якая адпавядае нацыянальным умовам, узмацніць яе ўплыў і як мага хутчэй ліквідаваць гандлёвыя рознагалоссі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040