Лі Кэцян і А. Пленкавіч праінспектавалі будаўніцтва Пелешацкага Вялікага моста
  2019-04-12 14:23:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян ў суправаджэнні прэм'ер-міністра Харватыі Андрэя Пленкавіча прыбыў на паўвостраў Пелешац у паўднёвай частцы Харватыі і праінспектаваў праект будаўніцтва Пелешацкага Вялікага моста, які рэалізуецца кітайскімі кампаніямі.

Будаўніцтва Пелешацкага моста - самы маштабны праект па ўзвядзенні аб'екта транспартнай інфраструктуры, які Кітай і Харватыя рэалізуюць сумесна з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Праектная даўжыня моста - 2440 метраў. Мост будзе перасякаць заліў Малы Стон у Адрыятычным моры і злучыць падзеленыя морам тэрыторыі Харватыі.

Лі Кэцян і А.Пленковіч сумесна націснулі кнопку, прывёўшы ў дзеянне палевы молат, які задзейнічаны ў будаўнічых работах, і адкрылі памятную дошку з нагоды завяршэння першага этапу рэалізацыі праекта.

У час знаходжання ў Дуброўніку Лі Кэцян таксама прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, у прыватнасці, 8-й сустрэчы лідараў КНР і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040