У Даляне выпусцілі ў моры 24 маладых ларг
  2019-04-12 16:48:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 ларгі, канфіскаваныя з незаконнага ўтрымання, былі выпушчаны назад у мора ў горадзе Далянь правінцыі Ляанін / Паўночна-Заходні Кітай /. Мерапрыемства было арганізавана міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Кітая і народным урадам правінцыі Ляанін. Раней, 11 лютага паліцыя Даляня раскрыла гучную справу аб незаконнай здабычы дзікіх цюленяў, у рамках якой былі выяўленыя 100 дзіцянятаў ларг. Да гэтага моманту 29 з іх ужо загінулі, пазней памерлі яшчэ 10 цюленят. Як паведамляецца, першая партыя з 24 жывёл была выпушчаная ў мора пасля таго, як спецыялісты ацанілі іх стан і пацвердзілі іх гатоўнасць да жыцця ў дзікай прыродзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040