Кім Чэн Ын заявіў, што чарговы саміт з Д. Трампам магчымы пры пэўных умовах
  2019-04-15 11:07:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідар КНДР Кім Чэн Ын паведаміў, што ён гатовы зноў сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пры пэўных умовах. Пра гэта паведаміла сёння афіцыйнае інфармагенцтва ЦТАК. "Калі Злучаныя Штаты зоймуць правільную пазіцыю і прыедуць на трэці саміт з вызначаным падыходам, які можа быць падзелены з намі, мы можам разгледзець правядзенне яшчэ аднаго раўнда перамоваў", -- сказаў ён. Кіраўнік КНДР заявіў, што ён будзе чакаць адказу да канца бягучага года.

Кім Чэн Ын абвінаваціў ЗША ў тым, што яны ўлічвалі толькі свае ўласныя інтарэсы падчас правядзення другога двухбаковага саміту ў Ханоі ў лютым бягучага года, што прывяло да ўзнікнення ў КНДР пытання пра гатоўнасць Д.Трампа палепшыць адносіны з ёй.

Кім Чэн Ын, падкрэсліваючы важнасць вырашэння праблем з дапамогай дыялогу і перамоваў, таксама засяродзіў увагу на тым, што ён не прымае "амерыканскага стылю вядзення дыялогу". Тым не менш, Кім Чэн Ын згадаў пра свае добрыя адносіны з амерыканскім прэзідэнтам: "Як увесь час кажа прэзідэнт Трамп, асабістыя сувязі паміж мной і ім не такія варожыя, як адносіны паміж дзвюма краінамі, і мы па-ранейшаму падтрымліваем добрыя адносіны". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040