Д. Трамп заявіў пра "вельмі добрыя адносіны" з Кім Чэн Ынам
  2019-04-15 16:07:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 13 красавіка ў сацыяльных сетках заявіў, што ў яго "вельмі добрыя асабістыя адносіны" з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, а таксама адзначыў, што разуменне ЗША і КНДР пазіцый адно аднаго карысна для правядзення трэцяй сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін .

Кім Чэн Ын 12 красавіка заявіў, што яго асабістыя адносіны з Д. Трампам "не так варожыя, як адносіны паміж дзвюма краінамі". Ён таксама сказаў, што КНДР надае вялікае значэнне вырашэнню праблем з дапамогай дыялогу і кансультацый, але паўночнакарэйскі бок не зацікаўлены ў амерыканскім спосабе дыялогу, пры якім ЗША навязваюць свае патрабаванні ў аднабаковым парадку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040