На Пекінскім кінафестывалі прэзентавалі ўкраінскую кінаіндустрыю
  2019-04-17 17:27:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні ў рамках Пекінскага кінафестывалю адбылася прэзентацыя ўкраінскай кінаіндустрыі. Арганізатарам мерапрыемства «Украіна – твой пункт прызначэння» (Ukraine is Your Destination) выступіла Украінская кінаасацыяцыя пры падтрымцы Дзяржаўнага агенцтва Украіны па пытаннях кіно. Гасцям распавялі аб развіцці кінаіндустрыі ва Украіне, стане спраў на ўкраінскім кінарынку і аб супрацоўніцтве Кітая і Украіны ў гэтай сферы ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

Сярод гасцей мерапрыемства быў пасол Украіны ў КНР Алег Дзёмін. Выступаючы з прамовай, ён адзначыў, што быў рады бачыць многіх кітайскіх сяброў ля ўкраінскага стэнда, бо гэта сведчыць пра цікавасць да Украіны з боку кітайскіх і міжнародных кінематаграфістаў і пра вялікія перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі.

«Украіна можа прапанаваць кітайскім партнёрам выдатныя ўмовы кіналакацыі, каманды спецыялістаў, акцёраў і сучасны кантэнт. Апроч таго, у бліжэйшы час будзе падпісана міжурадавае пагадненне аб сумеснай кінавытворчасці, і я спадзяюся, што гэта стане выдатнай юрыдычнай асновай для нашага супрацоўніцтва», -- рэзюмаваў Алег Дзёмін.

Выканаўчы дырэктар Азіяцкага рэгіёна Украінскай кінаасацыяцыі Алена Шаўчэнка паведаміла карэспандэнту МРК, што Украіну вельмі цікавіць кітайскі кінарынак, таму ўкраінскі бок старанна падрыхтаваўся да ўдзелу ў Пекінскім міжнародным кінафестывалі. Гэта мерапрыемства стала першай прэзентацыяй украінскай кінаіндустрыі ў гісторыі фестывалю, таксама на кінарынку Пекінскага кінафестывалю адкрыты стэнд Украіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040