Банк Кітая адкрыў у Японіі клірынг-банк юаневых разлікаў
  2019-04-18 15:45:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Клірынг-банк у юаневых разліках у Японіі Банка Кітая сёння пачаў сваю дзейнасць у Токіа.

Старшыня праўлення Банка Кітая Чэнь Сыцін сёння на цырымоніі адкрыцця цэнтра заявіў, што з ростам узроўню адкрытасці Кітая знешняму свету кітайска-японскія двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны працягнуць паглыбляцца, таксама будуць бесперапынна расці патрэбы кампаній і фінансавых арганізацый у юанях. Стварэнне ў Японіі механізму клірынгавых разлікаў у юанях будзе выгадна кампаніям і фінансавым арганізацыям дзвюх краін у правядзенні трансгранічных здзелак, узбагаціць выбар інвестыцый і фінансавання, скароціць гандлёвыя і інвестыцыйныя затраты, а таксама будзе садзейнічаць яшчэ большаму павышэнню ўзроўню гандлю і інвестыцый дзвюх краін.

У кастрычніку мінулага года Народны банк Кітая і Банк Японіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне клірынгавых разлікаў у юанях у Японіі. Згодна з дакументам, Народны банк Кітая надзяліў філіял Банка Кітая ў Японіі паўнамоцтвамі праводзіць юаневые разлікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040