Кітай узмацняе працу па ахове Вялікай кітайскай сцяны
  2019-04-18 15:47:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржупраўленне па ахове культурнай спадчыны Кітая паабяцала ўзмацніць ахову Вялікай кітайскай сцяны, даўжыня якой складае больш за 21 тыс. км. Праца па ахове і аднаўленні рэліквій Вялікай кітайскай сцяны павінна забяспечыць захаванне іх арыгінальнага аблічча, заявіў намеснік кіраўніка ўпраўлення Сун Сіньчаа на мерапрыемстве для прэсы, прысвечаным ахове і аднаўленню аб'екта.

Адзначаючы важнасць як рэгулярнага прафілактычнага абслугоўвання ў цэлым, так і тэрміновага рамонту некаторых участкаў сцяны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, Сун Сіньчаа сказаў, што ўпраўленне закліча мясцовыя ўлады правяраць і выяўляць маючыя патрэбу ў рамонце ўчасткі.

Зараз на ВКС налічваецца больш за 43 тыс. аб'ектаў, у тым ліку ўчасткі сцен і равоў, а таксама крэпасці, якія знаходзяцца ў 15 правінцыях, гарадах цэнтральнага падпарадкавання і аўтаномных раёнах краіны. У студзені Міністэрства культуры і турызму і Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР апублікавалі комплексны план па стварэнні доўгатэрміновага механізму захавання і выкарыстання Вялікай кітайскай сцяны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040