Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Шры-Ланкі М. Сірысэне тэлеграму са спачуваннямі
  2019-04-22 10:36:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграму са спачуваннем прэзідэнту Шры-Ланкі Майтрыпале Сірысэне ў сувязі з сэрыяй выбухаў, што прагрымелі на востраве. Ён адзначыў, што быў узрушаны навіной аб серыі выбухаў, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр. Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая і сябе асабіста выказаў глыбокі смутак па ахвярах, а параненым і родным загінуўшых -- шчырыя спачуванні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ўрад і народ Кітая рашуча падтрымліваюць Шры-Ланку ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і стабільнасці.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян таксама накіраваў пасланне са спачуваннямі прэм'ер-міністру Шры-Ланкі Ранілу Вікрамасінгхе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040