Сі Цзіньпін адказаў на ліст амерыканскіх школьнікаў
  2019-04-23 11:14:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін на днях адказаў на ліст вучняў школы Niles North High School, размешчанай у амерыканскім штаце Ілінойс, заклікаўшы іх садзейнічаць дружбе паміж кітайскім і амерыканскім народамі. Раней больш за 40 вучняў групы вывучэння кітайскай мовы школы Niles North High School напісалі ліст Сі Цзіньпіну на кітайскай мове, у якім запыталіся старшыню КНР аб працы, жыцці і асабістых захапленнях, распавялі пра сваё разуменне кітайскай мовы, сваёй любові да кітайскай вуснай і пісьмовай мове, музыцы і кітайскай кухні. Яны таксама выказалі спадзяванне, што ў іх будзе выпадак прыехаць на экскурсію ў Кітай.

У сваім адказе на ліст навучэнцам школы Niles North High School Сі Цзіньпін напісаў: "Дзякуй вам за ліст. З яго я адчуў вашу захопленасць кітайскай мовай і цікавасць да кітайскай культуры. Вывучэнне кітайскай мовы безумоўна дазваляе яшчэ лепш даведацца пра Кітай, завязаць знаёмствы з яшчэ большай колькасцю кітайскіх сяброў, а таксама пазнаёміцца са многімі людзьмі з усяго свету, якія могуць размаўляць па-кітайску. Іерогліфы напісаны вамі акуратна, а выкарыстанне слоў і фраз - узорнае. Гэта цудоўна! Я спадзяюся, што вы працягнеце старанна працаваць і даможацеся большага прагрэсу ў вывучэнні кітайскай мовы. Я ўжо шмат разоў здзяйсняў візіты ў ЗША, падчас якіх на мяне зрабілі глыбокае ўражанне мясцовыя маляўнічыя пейзажы, ветлівыя людзі і разнастайная культура. Падчас гэтых прыездаў мне ўдалося завесці шмат амерыканскіх сяброў, у тым ліку прадстаўнікоў вашай моладзі. Мая праца - служыць народу, яна няпростая, але прыносіць радасць. Я глыбока цікаўлюся філасофіяй, гісторыяй, літаратурай, культурай музыкай і спортам. Многія з маіх захапленняў з'явіліся з часу вучобы ў сярэдняй школе, але і захаваліся да гэтага часу. Маладое пакаленне - будучыня кітайска-амерыканскай дружбы. Я спадзяюся, што вы, вучні, будзеце шанаваць чароўныя дні маладосці, старанна вучыцца, каб зрабіць свой уклад у прасоўванне дружбы паміж кітайскім і амерыканскім народамі. Як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Прыязджайце па магчымасці ў Кітай ".

Зваротны ліст Сі Цзіньпіна выклікаў пазітыўную і гарачую рэакцыю ў школе Niles North High School. Настаўнікі і школьнікі адзначылі тое, што ў лісце Сі Цзіньпіна адчуваецца яго таварыскасць, добразычлівасць. Клопат і трапяткое стаўленне старшыні КНР да падрастаючага пакалення Кітая і ЗША усіх глыбока кранулі. Яго ліст заахвоціць больш мясцовых вучняў вывучаць кітайскую мову, спасцігаць кітайскую культуру і ўдзельнічаць у сяброўскіх абменах паміж КНР і ЗША.

Школа Niles North High School - дзяржаўная навучальная ўстанова ў амерыканскім штаце Ілінойс, якая была заснавана ў 1964 годзе. У цяперашні час у ёй налічваецца больш за 2 тыс. навучэнцаў. Школа надае вялікае значэнне міжнародным абменам, заахвочвае вучняў вывучаць замежныя мовы. У 2008 годзе быў адкрыты курс кітайскай мовы, на якім зараз навучаюцца 11 груп вучняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040