16 чалавек загінулі, яшчэ 81 атрымаў раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,1, які адбыўся напярэдадні ў паўночнай частцы Філіпін. Пра гэта паведаміў сёння Нацыянальны камітэт па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Філіпін.
У камітэце адзначылі, што 14 чалавек прапалі без вестак падчас землятрусу. Мясцовыя органы ўлады арганізавалі пошукава-выратавальныя работы. - Р -