Лі Кэцян заклікаў ствараць непадкупны ўрад і весці антыкарупцыйную працу
  2019-04-24 10:39:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР склікаў другую рабочую нараду па пытаннях стварэння сумленнага і непадкупнага ўрада, на якім член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, старшыня Дзяржсавета КНР Лі Кэцян выступіў з важнай прамовай. Ён падкрэсліў, што ўрады і ведамствы ўсіх узроўняў павінны старанна ажыццяўляць дух важнай прамовы генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, зробленай на 3-м пленуме Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны, а таксама бесперапынна паляпшаць партыйны стыль, паглыбляць працу па стварэнні непадкупнага ўрада і антыкарупцыйную працу.

Лі Кэцян заявіў, што ў мінулым годзе ўрады ўсіх узроўняў добрасумленна ажыццяўлялі план па строгім унутрапартыйным кіраванні, паглыблялі працу па паляпшэнні партыйнага стылю, стварэнні непадкупнага і сумленнага ўрада і антыкарупцыйную працу, эфектыўна спрыялі ўстойліваму і стабільнаму развіццю эканомікі і грамадства. Аднак неабходна дакладна разумець існуючыя праблемы і недахопы, а таксама варта няўхільна, не расслабляючыся, займацца паляпшэннем партыйнага стылю і стварэннем сумленнага і непадкупнана ўрада, весці антыкарупцыйную працу

Лі Кэцян адзначыў, што ўрады ўсіх узроўняў павінны няўхільна садзейнічаць развіццю і ў той жа час змагацца з карупцыяй, ствараць сумленную і непадкупную адміністрацыю, рабіць так, каб усе важныя палітычныя ўстаноўкі дасягнулі жаданага выніку. Па-першае, зрабіць больш істотнае зніжэнне падаткаў, забяспечыць значнае зніжэнне падатковай нагрузкі на вытворчую дзейнасць і на будаўнічую, транспартную і іншыя галіны, а таксама гарантаваць зніжэнне падатковага цяжару на іншыя індустрыі. Па-другое, праводзіць палітыку зніжэння стаўкі сацыяльнага страхавання і не павялічваць фактычны плацежны цяжар для малых і мікрапрадпрыемстваў. Па-трэцяе, адшукаць крыніцы сродкаў, скараціць іх расходаванне, а таксама збалансаваць бюджэт. Урады ўсіх узроўняў павінны скараціць усе непатрэбныя выдаткі, забяспечыць ключавыя выдаткі, у тым ліку сродкі існавання народа, нельга дзеля збалансаванага бюджэту ладзіць адвольныя несанкцыянаваныя паборы. Па-чацвёртае, урад павінен быць эканомным, заахвочваць беражлівасць, устрымлівацца ад раскошы, усімі сіламі памяншаць адміністрацыйныя выдаткі. Па-пятае, неабходна ўсімі сіламі ажыццяўляць скарачэнне адміністрацыйнага апарата, узмацняць справядлівы і непрадузяты кантроль і рэгуляванне, усімі сіламі паляпшаць ўрадавыя паслугі, спрыяць бесперапыннаму паляпшэнню дзелавога асяроддзя, а таксама рашуча выкараняць глебу, што спараджае карупцыю. -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040