Адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі ў выніку страляніны у сінагозе ў Каліфорніі
  2019-04-28 15:45:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У суботу адбылася стральба ў горадзе Паўэй на поўдні амерыканскага штата Каліфорнія, у выніку загінула адна жанчына, трое іншых атрымалі раненні. Падазроны быў затрыманы. Гэтую інфармацыю пацвердзіла паліцыя.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, інцыдэнт адбыўся ў 11:23 па мясцовым часе. Мужчына з вінтоўкай увайшоў у сінагогу і адкрыў агонь па людзях, якія ўдзельнічаюць у рэлігійным рытуале. Адна жанчына загінула ад цяжкіх раненняў у бальніцы. Двое мужчын і адна дзяўчынка былі параненыя, яны былі дастаўлены ў бальніцу.

Як паведамляецца, здзейсніўшы злачынства, падазраваны збег на аўтамабілі. Ён здаўся пасля таго, як паліцыя перахапіла яго ў 4 км ад месца здарэння. Паліцэйскія выявілі вінтоўку на пярэднім пасажырскім сядзенні.

Паводле даных мясцовых уладаў, 19-гадовы Джон Ірнэст падазраецца ў здзяйсненні дадзенага злачынства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040