Філіпіны паабяцалі супрацоўнічаць з Кітаем для рэалізацыі якасных і эфектыўных праектаў
  2019-04-30 12:29:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Маніла гатовая больш якасна і эфектыўна рэалізоўваць праекты супрацоўніцтва з Пекінам. Пра гэта ў нядзелю паведаміў чыноўнік урада Філіпін пасля паспяховага візіту прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ ў Кітай.

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ наведаў Кітай з 24 па 27 красавіка і прыняў удзел у другім Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху". Афіцыйны прадстаўнік філіпінскага прэзідэнта Сальвадор Панела заявіў, што падчас свайго візіту Р. Дутэртэ правёў прадуктыўныя і плённыя двухбаковыя сустрэчы з кітайскімі кіраўнікамі, на якіх пацвердзіў прыхільнасць дружбе і ўзаемаразуменню з Кітаем.

"Прэзідэнт Філіпін таксама выказаў гатоўнасць краіны да рэалізацыі больш якасных і эфектыўных праектаў супрацоўніцтва з Кітаем", --заявіў С. Панела.

Паколькі Кітай з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам і асноўнай крыніцай замежных інвестыцый для Філіпін, падчас візіту значная ўвага была ўдзелена эканамічнаму супрацоўніцтву.

Па словах С. Панела, філіпінскі прэзідэнт прысутнічаў пры падпісанні мноства дзелавых пагадненняў паміж дзвюма краінамі ў галінах энергетыкі, інфраструктуры, сельскай гаспадаркі і чалавечых рэсурсаў.

"Прэзідэнт Р. Дутэртэ запэўніў усіх патэнцыйных замежных інвестараў у тым, што ўрад Філіпін створыць спрыяльнае асяроддзе, якое дазволіць іх бізнесу і інвестыцыям квітнець", -- сказаў прадстаўнік.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040