У Бангкоку праходзіць цырымонія каранацыі новага караля
  2019-05-05 10:21:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 траўня ў каралеўскім палацы ў Бангкоку пачалася цырымонія каранацыі новага караля Махі Вачыралангкорна Бадзінтхаратхепхаяварангкуна. Каранацыя пачалася а 10-й гадзіне раніцы з рытуалу абмывання вадой. Новага караля дабраславілі ганаровыя рэлігійныя і палітычныя дзеячы краіны. Затым манарх атрымаў каралеўскія рэгаліі і самастойна надзеў карону.

У другой палове дня прынцэса Тайланда Махі Сірындхорн ад імя каралеўскай сям'і, генерал Прают Чан-Оча -- ад імя кабінета міністраў, спікер Пампет Вічытчанчай -- ад імя парламента, а таксама іншыя афіцыйныя асобы краіны павіншавалі караля з каранацыяй. Кароль, у сваю чаргу, заклікаў усіх разам з ім змагацца за росквіт краіны і шчасце народа.

Святочныя мерапрыемствы будуць працягвацца тры дні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040