Тры чалавекі загінулі ў выніку трапічнага цыклону ў Індыі
  2019-05-05 10:23:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Трапічны цыклон "Фані" абрынуўся на ўзбярэжжа штата Арыса на ўсходзе Індыі, у выніку загінулі тры чалавекі, моцна пашкоджана мясцовая інфраструктура. Нацыяальная метэаралагічная служба Індыі паведаміла, што ў 10:00 пятніцы па мясцовым часе самыя моцныя парывы ветру дасягалі хуткасці 180 км/г.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што ўрад будзе актыўна весці работы па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства і выдзеліць мясцовым уладам больш за 10 млрд рупій на гуманітарныя патрэбы.

Як паведамлялася, перад прыходам цыклонуа звыш мільёна чалавек у штаце Арыса былі эвакуіраваны. "Фані" стаў аднымі з самых магутных цыклонаў за апошнія 20 гадоў. Зараз яго сіла зніжаецца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040