У выніку авіякатастрофы ў Шарамеццева загінуў 41 чалавек
  2019-05-06 10:57:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамляе ТАСС, у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева 5 мая здзейсніў аварыйную пасадку і загарэўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі "Аэрафлот", які рухаўся па маршруце Масква - Мурманск.

Сорак адзін чалавек стаў ахвярай крушэння самалёта, паведаміла прадстаўнік Маскоўскага міжрэгіянальнага следчага ўпраўлення на транспарце СК РФ Алена Маркоўская. "Сорак адзін чалавек загінуў", -- сказала яна. Усяго на борце знаходзіліся 78 чалавек, 37 з іх выжылі, у тым ліку чатыры члены экіпажа.

Як пацвердзілі ў пасольстве КНР у РФ, на борце самалёта не было грамадзян КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040