Лідар КНДР кіраваў вучэннямі абаронных частак
  2019-05-06 11:06:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідар КНДР Кім Чэн Ын кіраваў вучэннямі абаронных частак на ўсходнім узбярэжжы ў суботу. Пра гэта паведаміла ў нядзелю Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі. Вучэнні праводзіліся з мэтай ацаніць і праверыць уменне арміі карыстацца дальнабойнымі рэактыўнымі прыладамі буйных калібраў і тактычнай кіраванай зброяй, дакладнасць выканання агнявых задач і баяздольнасць узбраення абаронных частак на пярэднім і ўсходнім участках фронту.

Кім Чэн Ын падкрэсліў неабходнасць захоўваць высокую баявую гатоўнасць і больш дынамічна весці барацьбу за павышэнне баяздольнасці з мэтай абароны палітычнага суверэнітэту і эканамічнага самазабеспячэння краіны.

Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя паведаміў у суботу, што КНДР раніцай таго ж дня правяла выпрабаванні неапазнаных "снарадаў" малой дальнасці на ўсходнім узбярэжжы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040