ЕС, Францыя, Германія і Вялікабрытанія заклапочаныя новымі абмежаваннямі ЗША ў дачыненні да Ірана
  2019-05-06 11:12:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
        ЕС, Францыя, Германія і Вялікабрытанія са шкадаваннем і занепакоенасцю прынялі да ведама рашэнне ЗША не працягваць паслабленні па нафтавых здзелках з Іранам. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і кіраўнікоў МЗС еўрапейскіх краін.

  МЗС Францыі ў суботу распаўсюдзіла гэтую сумесную заяву, у якой гаворыцца, што ЕС, Францыя, Германія і Вялікабрытанія выказваюць глыбокае шкадаванне аднаўленнем ЗША санкцый супраць Тэгерана пасля іх выхаду з сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме/СУПД/. 

  "Мы маем намер прыкласці намаганні разам з іншымі еўрапейскімі партнёрамі, каб забяспечыць далейшае вядзенне законнага гандлю з Іранам, у тым ліку шляхам укаранення структуры INSTEX," -- адзначаецца ў дакуменце.

  Францыя, Германія і Вялікабрытанія ў пачатку года заявілі аб стварэнні сумеснага механізму разлікаў з Іранам INSTEX, які з'яўляецца плацежным механізмам для ўзаемадзеяння еўрапейскіх кампаній з Іранам у абыход санкцый ЗША.

  У траўні мінулага года ЗША абвясцілі аб выхадзе са СУПД і паэтапна аднавілі санкцыі супраць Тэгерана. З 2 мая бягучага года Вашынгтон вырашыў адмяніць сістэму выключэнняў для спажыўцоў іранскай нафты, каб тым самым дамагчыся поўнай забароны на экспарт іранскай нафты. А 3 траўня ЗША абвясцілі аб узмацненні абмежавальных мер у дачыненні да ядзернай дзейнасці Ірана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040