ЗША працягваюць спадзявацца на дасягненне дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава шляхам перамоваў
  2019-05-07 10:45:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Злучаныя Штаты, як і раней, спадзяюцца на поспех у працэсе дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава з дапамогай перамоваў з КНДР і лічаць, што здзейснены Пхеньянам запуск неапазнаных "снарадаў" малой дальнасці не нёс пагрозы для ЗША. Пра гэта заявіў у нядзелю дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея ў інтэрв'ю тэлекампаніі "Эй-бі-сі".

М.Пампея заявіў, што існуе магчымасць дамагчыся дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава з дапамогай перамоваў. Лідары ЗША і КНДР працягнуць кантакты ў бліжэйшыя тыдні, каб дасягнуць прагрэсу ў працэсе дэнуклеарызацыі шляхам перамоваў. Але кіраўнік амерыканскай дыпламатыі паказаў, што санкцыі ў дачыненні да Пхеньяна будуць працягвацца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040