Адзін вучань загінуў, сем былі параненыя ў выніку страляніны ў школе ў ЗША
  2019-05-08 15:31:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18-гадовы вучань загінуў, яшчэ сем атрымалі раненні ў выніку страляніны, якая адбылася ў аўторак у другой палове дня ў чартэрнай школе недалёка ад Дэнвера, адміністрацыйнага цэнтра амерыканскага штата Каларада. Інфармацыю аб стральбе пацвердзілі ў мясцовай паліцыі.

Па словах шэрыфа акругі Дуглас Тоні Сперлака, два падазраваных ўвайшлі ў школу незадоўга да 14:00 па мясцовым часе, праніклі ўглыб школы і адкрылі стральбу адразу ў двух розных месцах.

Абодва падазраваныя былі арыштаваныя паліцэйскімі, заявіў Т. Сперлак, дадаўшы, што следчыя знайшлі пісталет, але пакуль нічога не ведаюць пра намеры падазраваных і іх канкрэтную мэту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040