С. Абэ чакае далейшага развіцця японска-кітайскіх адносін
  2019-05-08 15:46:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў надзею на далейшае развіццё япона-кітайскіх адносін ва ўсіх галінах.

С. Абэ зрабіў такую заяву ўвечары на прыёме ў пасольстве КНР у Японіі з нагоды канчатковага ад'езду кітайскага пасла Чэн Юнхуа. У сваёй прамове С. Абэ заявіў, што 1 мая 2019 года ў Японіі новы імператар ўступіў на прастол, тым самым азнаменаваўшы пачатак эпохі "Рэйва", і ў гэтым жа годзе будзе адзначацца 70-годдзе заснавання КНР. Ён выказаў спадзяванне, што Японія і Кітай сумеснымі намаганнямі дасягнуць далейшага развіцця ва ўсіх галінах, уключаючы палітыку, эканоміку і культуру.

С. Абэ адзначыў, што летась - у год 40-годдзя заключэння япона-кітайскага дагавора аб міры і дружбе ён неаднаразова сустракаўся з кіраўнікамі Кітая. Падчас гэтых сустрэч абодва бакі гарантавалі, што Японія і Кітай пяройдуць ад канкурэнцыі да каардынацыі, стануць узаемнымі партнёрамі па супрацоўніцтве, не будуць прадстаўляць пагрозы адно для аднаго, а таксама будуць сумесна абараняць свабодны гандаль. Ён падкрэсліў, што развіццё і паляпшэнне япона-кітайскіх адносін не толькі адпавядае інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, але таксама мае важнае значэнне для стабільнага развіцця ў свеце і рэгіёне.

На прыёме прысутнічалі каля тысячы прадстаўнікоў усіх колаў японскай грамадскасці, у тым ліку былыя прэм'ер-міністры Японіі Іасіра Рыё і Ясуа Фукуда, старшыня выканаўчага савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі Ташыхіра Нікай і старшыня японскай партыі "Камэйто" Нацуа Ямагуці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040