Тры грамадзяніна КНР пацярпелі ў выніку крушэння самалёта ў М'янме
  2019-05-09 15:38:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тры грамадзяніна КНР атрымалі нязначныя раненні ў выніку крушэння пасажырскага самалёта авіякампаніі Biman Bangladesh Airlines, які выехаў за межы ўзлётнай паласы ў міжнародным аэрапорце Янгона ў М'янме. Пра гэта паведамілі ў пасольстве КНР у М'янме.

Як стала вядома, на борце самалёта знаходзіліся 37 чалавек, у тым ліку трое грамадзян КНР. Паводле паведамленняў Упраўлення грамадзянскай авіяцыі М'янмы, у выніку інцыдэнту пацярпелі 13 пасажыраў і 5 членаў экіпажа.

Як пацвердзілі ў пасольстве Кітая, тры суайчынніка знаходзяцца ў стабільным стане, іх жыццю нічога не пагражае.

Падчас прызямлення вінтаматорны пасажырскі самалёт Bombardier Dash 8 Q400, які ляцеў са сталіцы Бангладэш Дакі, у сераду каля 18:51 па мясцовым часе выкаціўся са ўзлётнай паласы. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Пасля інцыдэнту вялікая колькасць рэйсаў у міжнародным аэрапорце Янгоне была адменена. Пазней была зноў адкрыта частка ўзлётна-пасадачнай паласы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040