Камітэт па мытных пошлінах КНР апублікаваў апавяшчэнне аб павышэнні тарыфных ставак на шэраг амерыканскіх тавараў
  2019-05-14 09:53:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 мая 2019 года ўрад ЗША абвясціў аб павышэнні мытных пошлін у дачыненні да шэрагу катэгорый імпартуемых з Кітая тавараў з 10% да 20%. Меры амерыканскага боку прывялі да эскалацыі гандлёва-эканамічных спрэчак паміж КНР і ЗША, парушылі раней дасягнуты кансенсус па вырашэнні гандлёвых рознагалоссяў шляхам кансультацый, нанеслі шкоду інтарэсам абодвух бакоў. Каб абараніць шматбаковую гандлёвую сістэму і адстаяць свае законныя правы і інтарэсы, кітайскаму боку давядзецца выступіць з крокамі ў адказ і павысіць тарыфы на розныя групы тавараў, імпартаваных з ЗША.

Згодна з Законам аб знешнім гандлі і палажэннем КНР аб імпартна-экспартных тарыфах Камітэт па мытных пошлінах Дзяржсавета прыняў рашэнне аб павелічэнні ўвазных пошлін на розныя групы амерыканскіх тавараў, у дачыненні да якіх раней ужо былі павышаны тарыфныя стаўкі -- да 25% (2493 найменні тавараў), 20% (1078 найменняў тавараў) і 10% (974 найменні тавараў). Новыя тарыфныя стаўкі пачнуць дзейнічаць з нуля гадзін 1 чэрвеня бягучага года i закрануць амерыканскі экспарт у Кітай на агульную суму ў 60 млрд. долараў. У дачыненні да 595 найменняў тавараў, тарыфы на якія былі раней павышаны да 5%, Кітай працягне абкладанне мытамі ў ранейшым памеры.

Дадатковыя меры КНР, накіраваныя на карэкцыю і павышэнне мытных тарыфаў, з'яўляюцца крокам у адказ на аднабаковыя дзеянні ЗША, якія імкнуцца да гандлёвага пратэкцыянізму. Так, у Вашынгтоне выказалі гатоўнасць дадаткова ўвесці пошліны на імпарт з КНР, аб'ёмы якога ацэньваюцца ў 300 млрд долараў. Кітай спадзяецца, што ЗША змогуць вярнуцца на правільны шлях двухбаковых эканамічных і гандлёвых кансультацый, прыкладуць агульныя з Кітаем намаганні, каб рухацца насустрач адзін аднаму і дасягнуць узаемавыгаднага пагаднення. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040