Сі Цзіньпін: шлях да адсутнасці канфліктаў - захапленне прыгажосцю цывілізацый
  2019-05-15 11:39:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 15 мая заявіў, што кожная цывілізацыя ўяўляе сабой квінтэсенцыю выдатнага і прыгажосць творчага пачатку. Для таго, каб паміж цывілізацыямі не было канфліктаў, дастаткова толькі з захапленнем паглядзець на прыгажосць гэтых цывілізацый.

Паводле яго слоў, усё прыгожае ўзаемазвязана. Кожная з краін Азіі павінна стварыць не толькі паўнавартасныя магчымасці для захавання сваіх культур і цывілізацый, але і ўмовы для развіцця і стварэння цывілізацый іншых краін, каб цывілізацыі ўсяго свету распускаліся пышным і яркім колерам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што прыгажосць цывілізацый сканцэнтраваная ў класічных шэдэўрах і творах мастацтва. Кітай мае намер разам з усімі краінамі, якія маюць дачыненне, ажыццявіць планы па двухбаковым перакладзе класічных твораў Азіі, а таксама па абменах і супрацоўніцтве ў сферы кінематаграфіі Азіі, дзеля таго, каб паглыбіць разуменне і захапленне культурамі адно аднаго сярод жыхароў азіяцкіх дзяржаў, і ў мэтах стварэння платформы для кантактаў і абмену вопытам у сферы дэманстрацыі і распаўсюджвання прыгажосці цывілізацый.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040