ЗША павінны прадэманстраваць сумленнасць і выправіць памылковы падыход у перамовах -- Мінкамерцыі КНР
  2019-05-24 10:31:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адказваючы на пытанне журналіста аб наяўнасці планаў на працяг у бліжэйшай будучыні перамоваў паміж Кітаем і ЗША, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн сёння заявіў, што пазіцыя кітайскага боку па перамовах застаецца выразнай ад пачатку і да канца. Калі ЗША маюць намер працягваць перамовы, яны павінны прадэманстраваць сумленнасць і выправіць памылковы падыход.

Гаа Фэн зрабіў такую заяву падчас рэгулярнага прэс-брыфінгу ў міністэрстве. Паводле яго слоў, амерыканскі бок апошнім часам пастаянна ў аднабаковым парадку ўзмацняе гандлёвыя спрэчкі, якія наносяць шкоду кітайска-амерыканскім гандлёва-эканамічным кансультацыям. "Кансультацыі могуць быць працягнуты толькі на аснове раўнапраўя і ўзаемапавагі", -- адзначыў афіцыйны прадстаўнік міністэрства. У супрацоўніцтва ёсць прынцыпы, Кітай ні ў якім разе не пойдзе на саступкі ў важных і прынцыповых пытаннях. Гаа Фэн таксама адзначыў, што шэраг апошніх дзеянняў з боку ЗША прыводзіць да ўзмацнення гандлёва-эканамічных рознагалоссяў, што не толькі наносіць сур'ёзную шкоду інтарэсам прадпрыемстваў і спажыўцоў абедзвюх краін, але і аказвае рэгрэсіўны ўплыў на глабальную эканоміку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040