Аб'ём экспарту і імпарту краін G20 у першым квартале 2019 года знізіўся - АЭСР
  2019-05-31 15:00:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле статыстычных даных, апублікаваных на днях Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця / АЭСР /, з-за ўплыву ўзрастаючай нявызначанасці ў міжнародным гандлі, аб'ём экспарту і імпарту краін "Групы 20" / G20 / у першым квартале 2019 года знізіўся.

Як паказваюць лічбы, у першым квартале 2019 года аб'ём імпартнага гандлю краін G20 у параўнанні з папярэднім кварталам скараціўся на 1,2 %, тады як аб'ём экспартнага гандлю вырас на 0,4 %.

Згодна з папярэдняй ацэнкай, імпарт ЗША знізіўся на 1,9%, у тым ліку імпарт ЗША з Кітая - на 12 працэнтаў.

Толькі гандлёвыя паказчыкі Вялікабрытаніі ў першым квартале прыкметна выраслі: аб'ёмы імпарту і экспарту павялічыліся на 5 працэнтаў і 6,2 % адпаведна. Гэта збольшага тлумачыцца тым, што кампаніі папаўнялі складскія запасы і актывізавалі міжнародны гандаль на фоне нявызначанасці з выхадам Вялікабрытаніі з ЕС.

Сярод краін G20 аб'ём імпарту і экспарту Інданезіі, Японіі і Рэспублікі Карэя істотна скараціўся, экспарт Аўстраліі, Мексікі, Германіі, Індыі і Францыі прадэманстраваў умераны рост, а імпарт Турцыі і Расіі вырас значна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040