Сетка 5G упершыню запушчана ў шасці гарадах Вялікабрытаніі
  2019-05-31 16:13:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Брытанскі мабільны аператар EE ў чацвер запусціў сетку 5G у шасці буйных гарадах краіны, у тым ліку, і ў Лондане. Некаторыя карыстальнікі могуць выпрабаваць высакахуткаснае злучэнне, якое забяспечвае мабільная сетка новага пакалення.

Кампанія EE пачала прадастаўляць паслугі доступу да 5G у такіх буйных гарадах, як Лондан, Кардыф, Эдынбург, Белфаст, Бірмінгем і Манчэстар. Аднак сетка 5G пакуль не пакрывае ўсе раёны згаданых гарадоў. У ЕЕ заявілі, што ў мэтах забеспячэння стабільнага злучэння, разам з доступам да 5G, таксама прадаставіць карыстальнікам магчымасць падлучэння да сетак 4G.

У Huawei рады быць адным з партнёраў брытанскага мабільнага аператара і будуць яго падтрымліваць у разгортванні сеткі 5G у краіне, з тым, каб забяспечыць больш хуткаснае і стабільнае мабільнае злучэнне, заявілі ў кітайскай кампаніі.

Урад Вялікабрытаніі паставіў мэту запуску сеткі 5G на большай частцы тэрыторыі краіны да 2027 года. Акрамя гэтага, урад прыкладае вялікія намаганні па прасоўванні прымянення 5G у сферах беспілотнага кіравання і дыстанцыйнай медыцыны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040