Шчырасць-залог поспеху кітайска-амерыканскіх гандлёвых кансультацый, заявілі ў Пекіне
  2019-06-02 13:39:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскім урадзе сёння, 2 чэрвеня, заявілі, што Кітай і ЗША на гандлёва-эканамічных перамовах павінны рухацца насустрач адно аднаму шчыра і сумленна.

У апублікаванай у той жа дзень Белай кнізе «Пазіцыя Кітая на кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях» падкрэсліваецца: добрасумленнасць у аснове ўсяго, сумленнасць вышэй за ўсё; Пекін з велізарнай шчырасцю вядзе кансультацыі з урадам ЗША. Кітай надае павышаную ўвагу амерыканскім інтарэсам, імкнецца знайсці эфектыўныя меры і спосабы для ліквідацыі рознагалоссяў. Пекін і Вашынгтон дасягнулі вялікага прагрэсу па выніках праведзеных 11 раўндаў гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні. Гэтыя вынікі адпавядаюць і кітайскім, і амерыканскім інтарэсам. Пазітыўныя прамежкавыя вынікі былі дасягнуты, дзякуючы сумесным намаганням і руху абодвух бакоў насустрач адзін аднаму. У перамовах Кітай трымае сваё слова і выконвае дадзеныя абяцанні. У Пекіне запэўнілі: калі абодва бакі дасягнуць пагаднення, Кітай выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы ў поўным аб'ёме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040