ЗША гатовы пачаць перамовы з Іранам "без папярэдніх умоў"
  2019-06-03 15:04:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея заявіў пра гатоўнасць Вашынгтона пачаць перамовы з Тэгеранам "без якіх-небудзь папярэдніх умоў".

Адпаведную заяву ён зрабіў у нядзелю падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Швейцарыі Ігнацыа Касісам. М.Пампея адзначыў, што ЗША гатовы сесці за стол перамоў з Іранам. Пры гэтым ён падкрэсліў прыхільнасць амерыканскай улады намаганням па змене курсу палітыкі ў Іране.

Па паведамленнях іранскіх СМІ, прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў суботу заявіў, што Іран не будзе весці перамовы з ЗША пад ціскам. У той жа час ён не выключыў магчымасці перамоў з ЗША, калі Вашынгтон праявіць павагу да Ірана і будзе выконваць міжнародныя правілы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040