Міністры краін G20 на сустрэчы па пытаннях гандлю і лічбавай эканомікі заклікалі да рэфармавання СГА
  2019-06-10 10:39:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завяршылася сустрэча міністраў краін G20 па пытаннях гандлю і лічбавай эканомікі, якая праходзіла ў горадзе Цукуба прэфектуры Ібаракі ў Японіі. Па выніках сустрэчы распаўсюджана камюніке, у якім міністры адзначылі надзвычайную важнасць абароны свабоднага і справядлівага гандлёвага асяроддзя, а таксама ўказалі на неабходнасць намаганняў удзельнікаў G20 на карысць прасоўвання рэформаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

У камюніке гаворыцца, што G20 павінна ў абавязковым парадку прыняць меры і ўмацаваць механізмы ўрэгулявання спрэчак у рамках СГА. Таксама адзначаецца, што пашырэнне гандлю і інвестыцый -- ключавы фактар садзейнічання эканамічнаму росквіту і ўстойліваму росту, а існуючыя рызыкі запавольваюць тэмпы росту сусветнай эканомікі.

Улічваючы імклівае развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту, якія атрымалі шырокае прымяненне ў сусветным маштабе, на сустрэчы ўпершыню закранулі пытанні, звязаныя з гэтай тэмай. Удзельнікі сустрэчы сышліся ў меркаванні, што пры развіцці тэхналогій штучнага інтэлекту варта кіравацца прынцыпам адказнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040