Выканаўчы старшыня Alibaba Group Ма Юнь абмеркаваў з Генеральным сакратаром ААН глабальнае лічбавае супрацоўніцтва
  2019-06-11 16:39:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак заснавальнік кітайскай кампаніі Alibaba Group Ма Юнь, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і сустаршыня Фонду Біла і Мелінды Гейтс Мелінда Гейтс правялі дыскусію, прысвечаную тэме глабальнага лічбавага супрацоўніцтва ў мэтах забеспячэння больш бяспечнай і ўстойлівай будучыні лічбавай галіны.

Дадзенае глабальнае анлайн-мерапрыемства разглядалася як магчымасць абмеркавання таго, як дзяржаўны, прыватны сектары і грамадзянская супольнасць могуць працаваць разам над рэалізацыяй патэнцыялу лічбавых тэхналогій для паляпшэння дабрабыту людзей і зніжэння рызык.

Выканаўчы старшыня Alibaba Group і сустаршыня групы высокага ўзроўню ААН па лічбавым супрацоўніцтве Ма Юнь заявіў, што калі ты маеш вялікі маштаб ў лічбавую эпоху, то ты павінен узяць на сябе і вялікую адказнасць.

"Калі вы не клапоціцеся аб прыватнасці, аб бяспецы даных, аб правах чалавека, аб інтарэсах грамадства, то вы можаце знікнуць вельмі хутка", -- сказаў Ма Юнь у сваім выступленні. Ён таксама дадаў тое, што калі ўрад, прыватны сектар і грамадзянская супольнасць будуць працаваць разам, то яны змогуць выпрацаваць разумную палітыку.

А. Гутэрыш, у сваю чаргу, адзначыў важнасць падыходу, у цэнтры якога знаходзіцца чалавек, заявіўшы, што за гэта нясе адказнасць не толькі ўрад, але і грамадства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040