Мун Чжэ Ін разлічвае на правядзенне сустрэчы з Кім Чэн Ынам
  2019-06-13 15:58:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін у сераду выказаў спадзяванне, што ў яго будзе магчымасць сустрэцца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам да візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Сеул, які павінен адбыцца ў канцы чэрвеня.

Мун Чжэ Ін, адказваючы на пытанні журналістаў, адзначыў, што гатовы ў любы час і ў любым месцы сустрэцца з Кім Чэн Ынам. Паводле яго слоў, ад Пхеньяна залежыць, пройдзе міжкарэйскі саміт або не. Пажадана, каб гэта сустрэча адбылася да візіту Д.Трампа ў РК. Ён таксама заклікаў Кім Чэн Ына і Д.Трампа як мага раней правесці сустрэчу, каб падтрымаць тэндэнцыю да дыялогу паміж двума бакамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040