Камерцыялізацыя тэхналогіі 5G будзе стымуляваць рост лічбавай эканомікі Кітая-IDC
  2019-06-14 14:37:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай чакае больш хуткі рост лічбавай эканомікі ў сувязі з тым, што выдача ліцэнзій на камерцыйнае выкарыстанне тэхналогій 5G будзе стымуляваць індустрыяльную мадэрнізацыю. Да такой высновы прыйшла Міжнародная карпарацыя даных / IDC/, якая займаецца даследаваннямі сусветнага рынку.

Лічбавая эканоміка, як чакаецца, будзе гуляць ключавую ролю ў будучыні, складаючы 60 прац. сусветнай эканомікі, пры гэтым дадзеная доля ў Кітаі можа быць яшчэ вышэй - да 65 прац., заявіла прэзідэнт IDC China Хо Цзіньцзе падчас штогадовай канферэнцыі карпарацыі па пытаннях рынку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Пекіне.

На мінулым тыдні Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР выдала Ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне 5G тэлерадыёвяшчальнай кампаніі China Broadcasting Network і тром найбуйнейшым тэлекамунікацыйным аператарам краіны.

Камерцыялізацыя 5G спросціць збор даных і абмен данымі, спрыяючы росту такіх сфер, як аўтаномнае кіраванне і бяспечныя гарады, перакананая Хо Цзіньцзе.

IDC прагназуе паскоранае развіццё "разумных" гарадоў у Кітаі дзякуючы прымяненню вышэйзгаданых тэхналогій у адпаведных галінах.

"Кампаніі павінны выкарыстоўваць лічбавыя платформы і экасістэмы для пашырэння інавацыйных магчымасцяў", - сказала Хо Цзіньцзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040