Іран не прыняў перададзенае С.Абэ вуснае пасланне Д.Трампа
  2019-06-14 15:29:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменэй правёў сустрэчу ў Тэгеране з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ, падчас якой адхіліў перададзенае яму вуснае пасланне ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Падчас сустрэчы А. Хаменэй адзначаў, што ў Ірана няма ніякага даверу да ЗША. Іран таксама не жадае паўтараць непрыемны вопыт, атрыманы ім на ранейшых перамовах з ЗША па іранскай ядзернай праграме.

А. Хаменэй яшчэ раз заявіў, што Іран не збіраецца развіваць ядзерную зброю. А калі б і захацеў, то забарона ЗША не можа выступіць перашкодай для авалодання Іранам ядзернай зброяй.

У траўні мінулага года Д. Трамп абвясціў аб аднабаковым выхадзе з ядзернай здзелкі з Іранам, пасля чаго ЗША паслядоўна пачалі ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Ірана. Іран у аднабаковым парадку таксама прыняў контрмеры, абвясціўшы аб прыпыненні выканання шэрагу пунктаў пагаднення па ядзернай праграме. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040