Сі Цзіньпін прыняў удзел у 19-м пасяджэнні СКД ШАС і выступіў з важнай прамовай
  2019-06-15 16:45:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (СКД ШАС) адбылося ў пятніцу ў Кыргызскай сталіцы Бішкек. У ім прынялі ўдзел старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Рэспублікі Індыі Нарэндра Модзі, Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан К. К. Такаеў, прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі С. Ш. Жээнбекаў, прэм'ер-міністр Ісламскай Рэспублікі Пакістан Імра Хан, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін, Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Э. Рахмон і Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Ш. М. Мірзіёеў.

Выступаючы з прамовай на пасяджэнні, Сі Цзіньпін адзначыў, што пасля Ціндаоскага саміту 2018 года дзяржавы-члены арганізацыі пад кіраўніцтвам "Шанхайскага духу" садзейнічаюць паглыбленню супрацоўніцтва ў розных галінах, прасоўваюць дасягненне новага развіцця ШАС. Па яго словах, у цяперашні час назіраецца значнае змяненне ў міжнароднай абстаноўцы, аднак подых часу, які характарызуецца мірам, развіццём, супрацоўніцтвам і узаемным выйгрышам, з'яўляецца незваротным. Неабходна прытрымлівацца агульнай тэндэнцыі мультылатэралізму ў міжнародных адносінах і эканамічнай глабалізацыі, прыкласці сумесныя намаганні па стварэнні больш цеснай супольнасці з адзіным лёсам ШАС.

Сі Цзіньпін заявіў, што па-першае, неабходна ператварыць ШАС у класічны ўзор згуртаванасці і ўзаемадаверу. Па-другое, варта ператварыць ШАС у класічны ўзор арганізацыі, члены якой разам нясуць адказнасць у забеспячэнні бяспекі. Па-трэцяе, трэба зрабіць ШАС класічным узорам узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу. Па-чацвёртае, ШАС павінна стаць узорам інклюзіўнасці і ўзаеманавучання.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што на фоне росту глабальных выклікаў дзяржавы-члены ШАС павінны браць на сябе неабходную міжнародную адказнасць, прытрымлівацца канцэпцыі глабальнага кіравання ў духу сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, абараняць сістэму міжнародных адносін на аснове ААН, умацоўваць мультылатэралізм і свабодны гандаль, садзейнічаць справядліваму развіццю сусветнага парадку.

Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі прыхільнасць шматбаковасці, заявіўшы, што будуць выконваць прынцыпы і асноўную мэту Статута ААН і прыкладаць намаганні для будаўніцтва міжнародных адносін новага тыпу на аснове міжнароднага права. Яны зацвердзілі фарміраванне канцэпцыі аб будаўніцтве супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва і дамовіліся павысіць ролю ШАС у міжнародных і рэгіянальных справах.

Лідары розных краін высока ацанілі дасягнуты прагрэс у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", пацвердзіўшы падтрымку спалучэння гэтай ініцыятывы са стратэгіямі развіцця іх краін. Яны выступаюць за паглыбленне практычнага супрацоўніцтва ў такіх сферах, як гандаль, фінансы, інвестыцыі, транспарт, энергетыка, сельская гаспадарка, інавацыі, высокія тэхналогіі і г. д.

Было прынята рашэнне, што наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў краін ШАС адбудзецца ў Расіі. Старшынства ў ШАС пераходзіць да Расіі.

Кіраўнікі дзяржаў-членаў падпісалі Бішкексую дэкларацыю Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС і 13 дакументаў аб супрацоўніцтве ў такіх сферах, як інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, барацьба з абаротам наркотыкаў, мясцовае супрацоўніцтва.

Пасля завяршэння саміту было апублікавана інфармацыйнае паведамленне па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040