Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць сумесна ствараць новыя абставіны бяспекі і развіцця ў Азіі
  2019-06-16 14:55:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пяты саміт Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі 15 чэрвеня адбыўся ў Душанбэ. У ім прыняў удзел старшыня КНР Сі Цзіньпін і выступіў з прамовай аю сумесным стварэнні новых абставін бяспекі і развіцця ў Азіі.

Лідар Кітая падкрэсліў неабходнасць будаўніцтва Азіі, якая характарызуецца ўзаемапавагай, узаемадаверам, стабільнасцю і бяспекай, развіццём і росквітам, адкрытасцю, супрацоўніцтвам і інавацыямі. Ён пацвердзіў, што Кітай -- прыхільнік мірнага развіцця, адкрытасці і гатовы з усімі бакамі ствараць прыгожую будучыню Азіі і ўсяго свету.

Сі Цзіньпін адзначыў, што на працягу 27 гадоў з моманту стварэння НУМДА гэты форум заўсёды імкнуўся прасоўваць узаемадавер і ўзаемадзеянне паміж краінамі, абараняць бяспеку і стабільнасць рэгіёна, унёс важны ўклад у садзейнічанне міру і развіцця Азіі. "На шанхайскім саміце НУМДА я высунуў новую канцэпцыю агульнай, комплекснай, кааператыўнай і ўстойлівай бяспекі і заклікаў шукаць шляхі забеспячэння бяспекі і развіцця, якія адпавядаюць азіяцкім характарыстыкам і агульным інтарэсам усіх краін. Кітай гатовы з усімі бакамі паглыбляць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і выводзіць НУМДА на новы ўзровень", -- падкрэсліў ён.

Сі Цзіньпін пацвердзіў, што перад краінамі Азіі стаяць такія агульныя выклікі, як недахоп узаемадаверу, дысбаланс эканамічнага развіцця, праблемы бяспекі і кіравання. "У 2015 годзе я высунуў ініцыятыву аб фарміраванні азіяцкай супольнасці з адзінай лёсам. У цяперашніх умовах варта прытрымлівацца вызначаных мэт, сумесна рэагаваць на магчымасці і выклікі, разам ствараць новыя абставіны бяспекі і развіцця ў Азіі", -- заявіў лідар Кітая. Паводле яго слоў, пабудова ўзаемапавагі і ўзаемадаверу ў Азіі з'яўляецца агульным спадзяваннем. Неабходна прытрымлівацца прынцыпаў і мэтаў Статута ААН, паважаць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць кожнай краіны, самастойна абраны дзяржавай палітычны лад і шлях развіцця. Неабходна адмовіцца ад гульні з нулявой сумай, пратэкцыянізму, умацоўваць палітычную каардынацыю, пашыраць стратэгічны кансенсус.

Ён адзначыў, што пабудова бяспечнай і стабільнай Азіі з'яўляецца агульнай мэтай. Варта выступаць рашучымі прыхільнікамі дыялогу і партнёрства, вырашыць традыцыйныя і нетрадыцыйныя праблемы бяспекі належным чынам, у прыватнасці, змагацца з тэрарызмам ва ўсіх яго праявах. Лідар Кітая заклікаў стварыць структуру рэгіянальнай бяспекі з азіяцкімі характарыстыкамі дзеля калектыўнай бяспекі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што пабудова квітнеючай Азіі з'яўляецца агульным бачаннем. Варта сумесна прасоўваць лібералізацыю і спрашчэнне працэдур гандлю і інвестыцый, садзейнічаць спалучэнню стратэгій развіцця, умацоўваць усебаковую ўзаемазвязанасць і садзейнічаць высакаякаснаму эканамічнаму развіццю розных краін. Ён сказаў, што стварэнне адкрытай і інклюзіўнай Азіі з'яўляецца агульным імкненнем. Неабходна ажыццявіць дамоўленасці, дасягнутыя падчас Канферэнцыі па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі, якая адбылася ў траўні, сфарміраваць канцэпцыю цывілізацыі, якая характарызуецца роўнасцю, узаемным навучаннем, дыялогам і інклюзіўнасцю.

Сі Цзіньпін паказаў, што пабудова інавацыйнай Азіі з'яўляецца агульнай патрэбай. Неабходна прасоўваць інавацыі ў галіне тэорыі, сістэмы, навукі і тэхнікі, культуры і імкнуцца знаходзіць новыя рашэнні для старых праблем і добрыя рашэнні для новых пытанняў у Азіі. Ён падкрэсліў, што Кітай заўсёды імкнецца развіваць добрасуседскія адносіны з азіяцкімі краінамі. З'яўляючыся членам вялікай азіяцкай сям'і і адказнай краінай ў міжнароднай супольнасці, Кітай будзе працягваць будаваць мір на планеце, уносіць уклад у глабальнае развіццё, абараняць міжнародны парадак і садзейнічаць фарміраванню міжнародных адносін новага тыпу і супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва. Паводле яго слоў, Кітай працягне ісці па шляху мірнага развіцця і ніколі не прычыніць шкоды іншым дзеля ўласнай выгады. Кітай будзе паглыбляць супрацоўніцтва з іншымі краінамі на аснове прынцыпаў мірнага суіснавання, мірным шляхам вырашаць тэрытарыяльныя спрэчкі і падтрымліваць вырашэнне вострых рэгіянальных праблем з дапамогай дыялогу і кансультацый.

Кітай будзе прытрымлівацца адкрытасці і дзяліцца магчымасцямі развіцця з іншымі краінамі, гатовы выкарыстоўваць агульнае будаўніцтва "Аднаго пояса і адно шляху" ў якасці платформы для міжнароднага супрацоўніцтва і надаць магутны імпульс агульнаму развіццю. Кітай працягне абараняць міжнародны парадак на аснове міжнароднага права. Кітай гатовы разам з іншымі краінамі адстойваць канцэпцыю глабальнага кіравання, якая падкрэслівае неабходнасць кансультацый, сумеснага будаўніцтва і ўзаемнай выгады, а таксама ахоўваць міжнародную сістэму з ААН і шматбаковую гандлёвую сістэму з СГА. Для вырашэння гандлёва-эканамічных праблем бакі ніколі не павінны неадкладна звяртацца да пратэкцыянізму, а павінны вырашаць іх у духу ўзаемнай павагі шляхам раўнапраўнага дыялогу і кансультацый у адпаведнасці з нормамі міжнародных адносін і правіламі шматбаковага гандлю. Пазіцыя Кітая заключаецца не толькі ў абароне правоў усіх краін на развіццё, але і ў абароне міжнароднай справядлівасці.

Удзельнікі саміту выказалі падзяку Кітаю за ўклад у прасоўванне дыялогу і супрацоўніцтва ў рамках НУМДА ў перыяд яго старшынства. Бакі аднадушна пагадзіліся з тым, што яны будуць зыходзіць з рэалій, каб прасоўваць працэс даверу ў Азіі, выкарыстоўваць меры даверу на практыцы, дамагацца комплекснай і устойлівай бяспекі, паважаць культурную разнастайнасць і ператварыць Азію ў гарманічны квітнеючы рэгіён з трывалым мірам.

Бакі пацвярджаюць сваю прыхільнасць Статуту ААН і агульнапрызнаным нормам міжнароднага права, будуць разам будаваць адкрытую глабальную эканоміку, выступаць супраць усіх формаў пратэкцыянізму, змагацца з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам і трансгранічнай арганізаванай злачыннасцю. Яны таксама паабяцалі разам супрацьстаяць розным рызыкам і выклікам, садзейнічаць міру і стабільнасці ў Азіі і ў свеце ў цэлым. Бакі будуць спрыяць фарміраванню міжнародных адносін новага тыпу і стварэнню супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва.

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040