ЗША разглядаюць усе варыянты адказу на напады на нафтавыя танкеры
  2019-06-17 16:32:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Злучаныя Штаты разглядаюць "поўны спектр варыянтаў" адказу на напад на два нафтавыя танкеры ў Аманскім заліве. Пра гэта ў нядзелю заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея.

"Мы ўжо некалькі разоў праінфармавалі пра гэта прэзідэнта", -- сказаў М. Пампея у інтэрв'ю CBS, дадаўшы, што ваенны адказ -- таксама сярод прапанаваных опцый. У той жа час М.Пампея выказаў здагадку, што Вашынгтон імкнецца прадухіліць далейшую эскалацыю напружанасці з Іранам.

"Прэзідэнт Дональд Трамп зрабіў усё магчымае, каб пазбегнуць вайны. Мы не хочам вайны", -- сказаў ён у іншым інтэрв'ю Fox News у той жа дзень. Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік пацвердзіў, што за нападамі на два нафтавыя танкеры стаіць Іран. "Гэта былі напады Ісламскай Рэспублікі Іран на гандлёвыя судны... з відавочным намерам спыніць транзіт праз праліў", -- заявіў М. Пампея у інтэрв'ю Fox News. Ён пацвердзіў, што Злучаныя Штаты прымуць усе неабходныя меры, каб гарантаваць свабоду суднаходства ў Армускім праліве -- важным суднаходным шляху ў сістэме глабальнага энергазабеспячэння.

Тэгеран адхіляе ўсе абвінавачанні ў тым, што ён стаіць за нападамі на два нафтавыя танкеры. Міністр замежных спраў Ірана М. Зарыф у сваім "Твітэры" напісаў, што абвінавачанні ЗША -- план па выкарыстанні "дыверсійнай дыпламатыі" для прыкрыцця эканамічнага тэрарызму ў дачыненні да Ірана. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040