Кітай выказаўся супраць выкарыстання зробленых з кітайскіх рэдказямельных рэсурсаў вырабаў для стрымлівання развіцця КНР
  2019-06-18 16:14:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча пратэстуе супраць спробаў выкарыстоўвання вырабаў, зробленых з кітайскіх рэдказямельных рэсурсаў, для стрымлівання развіцця КНР, заявіла ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Мэн Вэй на прэс-канферэнцыі.

Мэн Вэй адзначыла, што ў цяперашні час глабальныя вытворчыя ланцужкі цесна звязаны адзін з адным, таму без узаемадзеяння немагчыма дамагчыся развіцця і прагрэсу.

Паводле яе слоў, Кітай нязменна актыўна абараняе шматбаковую гандлёвую сістэму, падтрымлівае эканамічную глабалізацыю, прасоўвае развіццё рэдказямельнай індустрыі краіны, прытрымліваючыся курсу адкрытасці, узгодненасці і сумеснага выкарыстання.

"Кітай гатовы задаволіць абгрунтаваныя патрэбы розных краін свету ў рэдказямельных рэсурсах і прадуктах," - заявіла Мэн Вэй. Аднак некаторыя краіны грэбуюць правіламі міжнароднага гандлю і руйнуюць глабальныя вытворчыя ланцужкі, Кітай выказвае рашучы пратэст у сувязі з гэтым, дадала яна.

Мэн Вэй паведаміла, што Кітай лідзіруе ў свеце па запасах рэдказямельных элементаў і аб'ёму іх вытворчасці. На гэтым фоне ўзмацненне асваення і выкарыстання рэдказямельных рэсурсаў мае важнае і пазітыўнае значэнне для эканамічнага развіцця ў Кітаі і ва ўсім свеце.

У мэтах садзейнічання высакаякаснаму развіццю рэдказямельнай індустрыі названы камітэт у апошні час правёў тры сходы, каб выслухаць меркаванні і прапановы галіновых экспертаў, вядучых прадпрыемстваў і адпаведных раёнаў краіны.

Гэтыя сходы былі закліканы садзейнічаць якаснаму развіццю рэдказямельнай індустрыі Кітая, падкрэсліла Мэн Вэй.

  Паводле яе слоў, у цяперашні час Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў разам з іншымі ведамствамі распрацоўвае палітычныя ўстаноўкі і меры, якія спрыяюць выяўленню асаблівай каштоўнасці рэдказямельных элементаў у якасці стратэгічных рэсурсаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040