Сі Цзіньпін заклікаў да разнастайных намаганняў па ліквідацыі наступстваў землетрасення ў Сычуані з упорам на забеспячэнне бяспекі жыцця і маёмасці насельніцтва
  2019-06-19 10:14:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сувязі з моцным землетрасеннем у павеце Чаннін правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая даў даручэнне, заклікаючы мясцовыя ўлады прыкладаць разнастайныя намаганні па ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Сі Цзіньпін заклікаў да поўнай арганізацыі работы па ліквідацыі наступстваў землетрасення, надаваць першачарговую ўвагу пошуку прапаўшых і выратаванню пацярпелых, каб максімальна знізіць колькасць ахвяр. Ён таксама запатрабаваў ад арміі і паліцыі аказаць садзейнічанне мясцовым уладам у барацьбе са стыхіяй.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян запатрабаваў удакладніць урон ад стыхіі, арганізаваць працу па пошуку і выратаванні пацярпелых, аднавіць пашкоджаную інфраструктуру, уключаючы транспарт і сувязь, своечасова распаўсюджваць інфармацыю пра тамтэйшую сітуацыю.

Па даручэнні Сі Цзіньпіна і патрабаванні Лі Кэцяна рабочыя групы профільных міністэрстваў і ведамстваў ужо адправіліся ў Сычуань для кіраўніцтва работамі па ліквідацыі наступстваў стыхіі і аказанні дапамогі мясцоваму насельніцтву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040