Кітай прыпыніў імпарт мясной прадукцыі з Канады
  2019-06-27 15:57:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мытная служба Кітая на днях выявіла ў партыі імпартнай свініны з Канады сляды такой кармавой дабаўкі, як рактапамін. У сувязі з гэтым Пекін неадкладна спыніў імпарт свініны з адпаведных прадпрыемстваў і запатрабаваў ад канадскага боку правесці расследаванне. Пра гэта ў аўторак паведаміў афіцыйны прадстаўнік амбасады КНР у Канадзе.

Па яго словах, падчас расследавання было выяўлена, што афіцыйныя ветэрынарна-санітарныя сертыфікаты ў гэтай партыі свініны былі падробленымі. У агульнай колькасці было выяўлена 188 падробных сертыфікатаў. Канадскі бок лічыць дадзены інцыдэнт крымінальным злачынствам.

Прадстаўнік амбасады КНР адзначыў, што гэтыя падробленыя сертыфікаты былі накіраваны кітайскім ведамствам праз канадскі афіцыйны орган рэгістрацыі сертыфікатаў, што сведчыць аб відавочных прабелах у канадскай сістэме нагляду за экспартам мяса

ў Кітай. Пекін у мэтах абароны кітайскіх спажыўцоў прыняў тэрміновыя прэвентыўныя меры і запатрабаваў ад урада Канады з 25 чэрвеня самастойна прыпыніць выдачу сертыфікатаў на мясную прадукцыю, што экспартуецца ў Кітай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040