Д. Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся і паціснулі адзін аднаму рукі ў Пханмунджоме
  2019-07-01 11:16:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэліся і паціснулі адзін аднаму рукі ў Пханмунджоме на мяжы паміж Рэспублікай Карэя / РК / і КНДР у нядзелю. Дадзеная падзея была паказана ў прамым эфіры мясцовага тэлеканала.

Падчас свайго гістарычнага поціску рукі Д. Трамп і Кім Чэн Ын стаялі па розныя бакі міжкарэйскай ваенна-дэмаркацыйнай лініі, адзначанай нізкай бетоннай плітой.

Разам з Кім Чэн Ынам Д. Трамп перасёк дэмаркацыйную лінію ў Пханмунджоме, стаўшы першым дзейным прэзідэнтам ЗША, які ступіў на тэрыторыю КНДР.

На баку КНДР лідары дзвюх краін чарговы раз паціснулі рукі і сумесна сфатаграфаваліся, пасля чаго перайшлі на тэрыторыю РК.

Пазней да Кім Чэн Ына і Д. Трампа далучыўся прэзідэнт РК Мун Чжэ Ін. Гледачы тэлетрансляцыі маглі назіраць, як лідары гутараць адно з адным, шырока усміхаючыся.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040