Газета "Надон сінмун" павіншавала кітайскі народ з 98-годдзем заснавання КПК
  2019-07-02 15:39:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральны друкаваны орган Працоўнай партыі Карэі газета "Надон сінмун" сёння размясціла артыкул, у якім падкрэсліваецца вялікае гістарычнае значэнне заснавання Камуністычнай партыі Кітая, распавядаецца аб грандыёзных поспехах развіцця КНР пад кіраўніцтвам КПК і выказваюцца шчырыя віншаванні кітайскаму народу з нагоды 98-гадовай гадавіны заснавання КПК.

У артыкуле дадзена высокая ацэнка адносінам паміж КНДР і КНР. Гаворыцца, што партыя і ўрад КНДР маюць цвёрдую рашучасць і намер перадаваць з пакалення ў пакаленне і развіваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі. Партыя і ўрад КНДР будуць прыкладаць актыўныя намаганні да далейшага ўмацавання сяброўства паміж дзвюма краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040