Рэспубліка Карэя заклікала Японію адмяніць меры па ўзмацненні жорсткасці нормаў экспарту ў РК
  2019-07-03 16:12:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Рэспублікі Карэя заявіла, што ўрад краіны надае вялікую ўвагу ўзмацненню Японіяй жорсткасці ўмоў экспарту высокатэхналагічнай сыравіны ў РК. МЗС РК заклікала японскі бок адмяніць гэтыя меры.

Прадстаўнік МЗС РК на прэс-канферэнцыі заявіў, што меры Японіі негатыўна паўплываюць на адносіны дзвюх краін. Паўднёвакарэйскі ўрад вывучае магчымае ўздзеянне гэтых мер на эканоміку краіны і мае намер разам з адпаведнымі прадпрыемствамі выпрацаваць меры ў адказ.

У панядзелак Японія паведаміла аб узмацненні жорсткасці кантролю за экспартам у РК найважнейшых вытворчых матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, звязанай з электронікай і высокімі тэхналогіямі. Намеснік замежных спраў РК выклікаў амбасадара Японіі ў РК Ясумасу Нагамінэ і выказаў пратэст адносна мер японскага боку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040