Сі Цзіньпін павіншаваў Ш. Мішэля з выбраннем на пасаду старшыні Еўрасавета
  2019-07-09 10:12:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграму Шарлю Мішэлю, павіншаваўшы яго з выбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета.

У віншавальнай тэлеграме Сі Цзіньпін адзначыў, што ў развіцці адносін паміж Кітаем і Еўрапейскім саюзам назіраецца спрыяльная тэндэнцыя, бакі падтрымліваюць шчыльныя кантакты на ўсіх узроўнях, практычнае супрацоўніцтва дае буйныя вынікі, гуманітарныя абмены -- інтэнсіўныя і змястоўныя. Доўгачасовае і ўстойлівае развіццё кітайска-еўрапейскіх адносін не толькі адпавядае ўзаемным інтарэсам бакоў, але і спрыяе міру і росквіту ва ўсім свеце. Кітайскі бок падтрымлівае больш значную ролю Еўропы ў міжнародных справах. Сі Цзіньпін паказаў, што надае павышаную ўвагу развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін і жадае аб'яднаць намаганні з Ш. Мішэлем для садзейнічання бесперапыннаму прагрэсу двухбаковых партнёрскіх адносін у пытаннях міру, росту і рэформаў, каб унесці яшчэ большы ўклад у развіццё і стабільнасць усяго свету.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян таксама накіраваў Ш. Мішэлю віншавальную тэлеграму. У ёй Лі Кэцян адзначыў, што кітайскі бок разлічвае на аб'яднанне намаганняў з еўрапейскім бокам, каб выкарыстоўваць магчымасці для развіцця кітайска-еўрапейскіх адносін і прасоўваць адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і ЕС на новыя прыступкі развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040